Новы альбом Drum Ecstasy можа выдаць кожны жадаючы

Гурт Drum Ecstasy распачаў акцыю “Самвыдат 2012”. Згодна з яе ўмовамі, кожны жадаючы ці прыхільнік знакамітых беларускіх бубначоў можа самастойна выдаць на CD іх новы альбом “Play Load”. І гэта будзе цалкам ліцэнзійнае выданне! Майстар пласцінкі даступны на старонцы Thankyou.ru. Апроч таго, можна стварыць свой уласны варыянт дызайну пласцінкі пры дапамозе маркера, прынтэра ды дыска.

“Я не ведаю, ці рабіў нехта ўвогуле гэта – выкладаў дыск для разграблення, – тлумачыць пазіцыю гурта яго лідар Філіп Чмыр. - Наколькі я разумею, усе музыкі хочуць зарабіць на гэтым грошы, ці, хаця б мінімізаваць выдаткі. Усе распаўсюджваюць бясплатныя MP3 і спадзяюцца, што ў іх набудуць дыскі. Мы таксама спадзяемся, што знойдуцца людзі, якія захочуць нам заплаціць з дапамогай сайта Thaknyou.ru – мы будзем атрымоўваць за гэта нейкія грошы – ахвяраванні. І ў сваю чаргу гэтыя грошы будуць пералічаныя на рахунак дзіцячага фонду. Яны пойдуць на аперацыі дзецям з парокам сэрца”.

У параўнанні з папярэднім альбомам гурта, “Play Load”, па словах Філіпа Чмыра, атрымаўся мякчэйшым, больш электронным за кошт электронных бубнаў, эфектаў і перкусіі і больш папсовым. Паслухаць “Play Load” ужо можна на абноўленым сайце гурта. Праз некалькі тыдняў музыкі плануюць выкласці пласцінку для бясплатнага спампоўвання. Канцэртная прэзентацыя дыска адбудзецца 28 сакавіка ў кафэ Loft. Уваход вольны!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі