Новая песня Боба Дылана гучыць у трэйлеры серыяла “Strike Back” (слухаць)

Неўзабаве дыскаграфія Боба Дылана папоўніцца яшчэ адным альбомам – “Tempest”. Пакуль жа мы маем магчымасць паслухаць песню з яго будучага дыску – блюзавы трэк “Early Roman Kings”. Доўгі ўрывак з кампазіцыі ўключаны ў трэйлер да другога сезону серыяла “Strike Back”. Цікава, што музыка Дылана неаднойчы гучала ў кіно. Аднак за паўвекавую кар’еру музыкі яго песня ўпершыню дэбютуе ў трэйлеры тэлефільма.

Фота: www.edition.cnn.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі