Названыя лаўрэаты адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі

Найлепшым брамнікам прызнаны Дзмітрый Мільчакоў з "Металурга", абаронцам — яго аднаклубнік Андрэй Спірыдонаў, нападнікам — Максім Восіпаў з "Нёмана", нападнікам абарончага плану — Арцём Сянькевіч з "Гомеля", маладым (да 20 гадоў) гульцом — Яўген Дадонаў з "Шахцёра", інфармуе БелаПАН.

Найлепшым бамбардзірам стаў форвард "Гомеля" Аляксандр Жыдкіх, які набраў у 48 гульнях 59 ачкоў.

Найлепшай арэнай прызнаны Лядовы палац "Металург" у Жлобіне.

Фота: newsgomel.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі