Нацбанк дасць магчымасць разлічвацца валютай у гатэлях і на запраўках

У лісце Нацбанка, накіраваным у камерцыйныя банкі, пазначана, што разлічвацца валютай можна будзе ў рознічным гандлі нафтапрадуктамі і звадкаваным газам, у турыстычным бізнэсе. Валюту можна будзе прымаць у гатэлях ад гасцей-нерэзідэнтаў. Таксама замежнікі змогуць разлічвацца валютай у санаторыяй, на турбазах, у прафілакторыях, за медычныя і адукацыйныя паслугі.

Такім чынам Нацбанк спадзяецца прыцягнуць у краіну замежную валюту, паведамляе Інтэрфакс-Захад.