Наста Някрасава адсвяткуе Дзень нараджэння сольным канцэртам у Мінску

Беларуская фольк-выканаўца Наста Някрасава, якая стала жыве ў Польшчы, адсвяткуе свой Дзень нараджэння вялікім канцэртам у малой зале КЗ "Мінск". Нягледзячы на святочную нагоду, ніякіх гасцей на імпрэзе не плануецца. Гэта будзе сольны выступ спявачкі і гурта FolkRoll.

"Будуць толькі нашы сябры, з якімі мы заўжды выступалі, а таксама ўвесь склад гурта FolkRoll, - распавядае пра мерапрыемства Наста Някрасава. - Таксама будзе яшчэ наша новая кантрабасістка. Але, каб усё не рассакрэчваць я больш нічога казаць не буду. Варта прыйсці, і я запрашаю ўсіх на добры канцэрт".

Канцэрт адбудзецца 3 лютага ў КЗ "Мінск", пачатак 19:00. Квіткі каштуюць ад 30 да 40 тысяч рублёў.

Фота: generation.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі