На аўторак прызначаны суд па скарзе Алега Гулака

Нагадаем, 13 сакавіка сёлета кіраўніку БХК Алегу Гулаку была выдадзена даведка аб тым, што яму з 5-га сакавіка забаронены выезд з Беларусі. З даведкі, якую ён атрымаў, вынікала, што яму прад'яўлены грамадзянскі пазоў у судзе. Аднак аб падобным пазове праваабаронца нічога не ведаў, ні адзін суд не інфармаваў яго аб унясенні ў "спісы". За апошнія месяцы таксама ніякіх звестак аб пазовах да Алега Гулака не з'явілася.

Ад красавіка суд неаднаразова пераносіўся. 20 ліпеня праваабаронца ўдакладніў свой пазоў. Ён папрасіў прызнаць дзеянні МУС і Мінюста незаконнымі. Суддзя дала час адказчыкам для азнаямлення з пазовам і перанесла суд на 31 ліпеня.

Разгляд скаргі невыязнога старшыні Беларускага Хельсінкскага камітэта Алега Гулака ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска пачнецца сёння ў 16:30.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі