На рок-н-рол, метал і электроніку павязуць на двухпавярховых бусах

Другая версія фестывалю “Трэба” (I need festival) абрушылася на нашы галовы за 2 тыдні да пачатку. Арганізатар Паша Някрасаў цэлы год выношваў планы па гэтым фэсце, цягнуў з абвяшчэннем, бо чакаў спонсараў, а пасля плюнуў на іх, і вырашыў зрабіць фэст цалкам сваімі рукамі:

“Увогуле, усім гэтым спонсарам пляваць на тое, што адбываюцца на фестывалях. Яны зацікаўленыя толькі ў тым, каб моладзь піла іх гарэлку і піва, і паліла іх цыгарэты. А тое, што там ёсць музыка, нейкія пачуцці, што людзі там знаёмяцца, улюбляюцца, жэняцца – ім пляваць. Але галоўнае, каб не было пляваць публіцы”.

Для публікі падрыхтавалі шмат новага (хоць асноўны лайнап застаўся мінулагоднім – The Toobes, Петля Пристрастия, The Fantastiques). Галоўная змена – пашырэнне стылістыкі і спроба аб’яднаць як мінімум тры мінскія “тусоўкі” рок-н-рольную, металічную і электронную.

“Звычайна тыя, хто ходзіць на рок-н-рол канцэрты, не ведаюць, што адбываецца на пост-хард-кор канцэртах і хто туды ходзіць, і што адбываецца на начных вечарынах – драм-н-бэйсе, дабстэпе, на “Пудры” – расказвае Еўрарадыё арганізатар Паша Някрасаў, – А тут будзе магчымасць за кошт аднаго канцэрту наведаць усе тры”.

Другая змена – месца. У мінулы раз гэта было ў горадзе і ў клубе “Брадвей”, а зараз – за горадам, 12 км ад Мінска, у вялікім гасцінічным комплексе, дзе акрамя сцэн, рэстаранаў і крамы, будуць “нумары”, якія можна зняць за 80 тысяч, і адпачыць на фэсце з большым камфортам.

Да фэсту будуць курсаваць бясплатныя двухпавярховыя бусы з метро “Усход”.

“Туды можна будзе дабрацца нават на роварах, кажа Паша туды ідзе веласцежка з Мінску. Прыйдзецца звярнуць і праехаць толькі адзін кіламетр па звычайнай трасе”. 

Вывучайце лайн-ап і паехалі.


26 траўня

18:00—00:00

1-я сцэна (rock’n’roll, garage, indie, post-punk):

The Toobes
Петля Пристрастия

The Fantastiques

Gentle Bombandiers

The Conspiraters

Don't Shoot! Don't Shoot!

The Praga

2-я сцэна (Post-hardcore, hardcore , hardcore-punk):

Aspirin Rose

Unsilent

Stanmarsh

The Day Of Remission

A Hero Will Stand


00:00—6:00

1-я сцэна “Пудра!”:

MARMO

MAD MOUSE

BADGER

ESCO

2-я сцэна Madmouse promo (Dubstep, drum'n'bass):

MALK

SOCA TOCA

MIKSER

HATSKIP


Квіткі: 50 тыс. папярэдне, 70 тыс. – у дзень.

Флэт на суткі: 60-70 тыс./чал.

 Інфармацыя: 8033 6043089, 8029 7078333, 8029 1690456

Падея ЎКантакце.

Падзея ў Фэйсбуку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі