На полацкім "LiveinRock" "Крама" адзначыць сваё дваццацігоддзе

10 снежня ў полацкім клубе “Сфера” пройдзе штогадовы фестываль “LiveinRock”. Сёлета фэст адбудзецца ў пяты раз. Яго хэдлайнерам стане гурт “Крама”, які выступам у Полацку адзначыць сваё дваццацігоддзе. Нагадаем, у 2007 годзе пад ціскам мясцовых улад завяршыў сваё існаванне легендарны рок-фестываль “Рок-кола”. На яго месцы пад крылом лідара гурта “Індра” Марыны Шэф і паэткі Леры Сом узнік новы фэст “Ноч Ваўкалака”. У яго межах тройчы праводзіўся конкурс маладых выканаўцаў, пераможцамі якога станавіліся гурты Dа!Бл… з вёскі Нарач, віцебскі гурт Jenowa і каманда з Мінску “Інфрачырвоны выдых”. Для пераможцы прадугледжаны прыз — запіс песні ў студыі “Осмас”. Па словах Леры Сом, мэта фэста – паказаць, што нават ў “неспрыяльных умовах беларуская культура не толькі выжыве, але і будзе развівацца далей”. Апроч канкурсантаў і “Крамы” на сцэну 10 снежня выйдзе гурт Dа!Бл… Пачатак імпрэзы ў 17.00.

Паводле Тузіна Гітоў

Фота: www.generation.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі