На Ноч музеяў у Магілёве раскажуць пра катаванні (ГУК)

На Ноч музеяў у Магілёве пакажуць бізун для пакарання XVI стагоддзя. Гэта будзе адзіны экспанат, якім арганізатары акцыі хочуць прыцягнуць наведнікаў у гарадскую Ратушу. Мерапрыемства адбудзецца 14 траўня. Яно распачнецца ў 17.30 з выступу ансамбля старадаўняй музыкі "Віёла".


Пасля гэтага адбудзецца віртуальнае падарожжа па сярэднявяковых катаваннях з гісторыкам Ігарам Марзалюком. Ён раскажа аб практыцы пакаранняў у магдэбургскім Магілёве.

А 21-й гадзіне каля Ратушы пачнецца фаер-шоў з удзелам рыцараў клуба "Барысфен".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі