На наступным тыдні мінчукам пачнуць адключаць ацяпленне

Па словах чыноўніка, якія перадае БелаПАН, рашэнне будуць прымаць у залежнасці ад тэмпературы паветра. Паводле новых правілаў, якія дзейнічаюць з гэтага года, ацяпленне адключаецца, калі сярэднясутачная тэмпература паветра тры дні будзе складаць не ніжэй за +8 градусаў. Раней дзейнічала норма ў пяць дзён.

У першую чаргу падача цяпла будзе спыненая ў грамадскіх, адміністрацыйных будынках і прамысловых прадпрыемствах. У другую чаргу пойдуць жылыя дамы, інтэрнаты і гатэлі. А ў апошнюю чаргу ацяпленне адключаць у школах, дзіцячых садках, лякарнях, паліклініках і музеях.

Дарэчы, летась у Мінску ацяпленне было адключана 13 красавіка. Аднак летась вясна не была такой халоднай.

Фота — reftinskiy.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі