На чэмпіянаце свету Лукашэнку заклікалі пайсці ў адстаўку... фінскія фанаты

Сярод іх вылучалася група маладых людзей, якія мелі плакаты палітычнага зместу — "Свабодная Беларусь" і "Лукашэнка, ідзі ў адстаўку". Імі выявіліся... фінскія студэнты. Усе яны актывісты адной з моладзевых арганізацый. Пра гэта Еўрарадыё распавёў адзін з удзельнікаў. 

Анці: "Падобныя акцыі мы праводзім штогод. Звычайна 18 сакавіка еўрапейская моладзевая ініцыятыва JEF-Europe праводзіць акцыі ў падтрымку дэмакратыі. Яны ладзяцца адначасова ў розных месцах Фінляндыі ды ўсёй Еўропы. Але чэмпіянат — добрая нагода, каб правесці спецыяльную акцыю!"

Сімволіку фінскія актывісты замовілі на мясцовым прадпрыемстве па вытворчасці сцягоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі