На акцыі апазіцыі ў Маскве — затрыманні і правакацыі (фота)

“Правакатары з ліку ўдзельнікаў акцыі з задніх шэрагаў кідаюць у паліцыянтаў і прадстаўнікоў СМІ камяні і бутэлькі з вадой. Яны паводзяць сябе крайне агрэсіўна”, — цытуе паведамленне маскоўскай паліцыі ВВС.

Некаторыя міліцыянты атрымалі раненні ў выніку такіх сутычак. Назіральнікі тым часам сцвярджаюць, што паліцыя сама справакавала людзей, якія не маглі трапіць на Балотную плошчу і якія знеслі агароджу вакол месца правядзення акцыі.


Па звестках праваахоўнікаў там сабралася 8 тысяч чалавек, па інфармацыі арганізатараў — 100 тысяч. Заяўленая колькасць удзельнікаў была да 5 тысяч. Людзі пратэставалі супраць вяртання на пасаду прэзідэнта Уладзіміра Пуціна і патрабавалі справядлівых выбараў.


Тым часам паліцыя затрымала некаторых лідараў апазіцыйнага руху — Аляксея Навальнага, Сяргея Удальцова і Барыса Нямцова. На іх складаюць пратаколы за непадпарадкаванне. Затрыманыя і каля 250 шараговых удзельнікаў, праваахоўнікі дзейнічалі жорстка і выкарыстоўвалі дубінкі.

Фота: Reuters, publicpost.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі