На акцыях пратэсту ў Славеніі затрыманыя дзясяткі чалавек
Масавыя антыўрадавыя дэманстрацыі прайшлі ў некалькіх гарадах Славеніі.
Самая буйная акцыя прайшла ў другім па велічыні горадзе краіны Марыборы. На вуліцы выйшлі каля 10 тысяч чалавек. Яны патрабавалі адстаўкі мэра горада і ўраду краіны з-за карупцыі.
Акцыя пачалася мірна, аднак потым мітынгоўцы закідалі камянямі і петардамі адзін з адміністрацыйных будынкаў у цэнтры горада. У выніку сутыкненняў пацярпелі 18 паліцыянтаў і некалькі дэманстрантаў, перадае ВВС.
Мітынгі і дэманстрацыі прайшлі таксама ў сталіцы краіны Любляне і ў некалькіх іншых гарадах.
Напярэдадні ў Славеніі прайшоў другі тур прэзідэнцкіх выбараў. На ім была рэкордна нізкая яўка выбарцаў. Перамогу атрымаў экс-прэм'ер краіны, сацыял-дэмакрат Борут Пахар.
Фота — svit24.net