Яе адказ на пытанне карэспандэнта БЕЛТА змешчаны на афіцыйным сайце МЗС.
Па словах Ваньшынай, пра якое вяртанне еўрапейскіх амбасадараў сёння можа ісці гаворка, калі сам Еўрасаюз гаворыць пра ўвядзенне новых санкцый з 23 сакавіка. Чыноўніца таксама заяўляе, што МЗС Беларусі не мае інфармацыі наконт таго, ці хоча Еўрасаюз вярнуць сваіх амбасадараў у Мінск.
Нагадаем, што замежныя дыпламаты пакінулі Беларусь на знак салідарнасці з амбасадарамі Еўрасаюза і Польшчы. У сваю чаргу, гэтых замежных прадстаўнікоў Беларусь папрасіла выехаць на кансультацыі пасля таго, як Еўрасаюз пашырыў "чорны спіс" неўязных беларускіх чыноўнікаў.