МЗС: у сектары Газа знаходзяцца дзве беларускі

"Іншых беларусаў у сектары Газа няма", — цытуе словы прэс-сакратара МЗС Беларусі Андрэя Савіных БЕЛТА.

Нагадаем, Ізраіль праводзіць вайсковую аперацыю, мэтай якой з'яўляецца знішчэнне ў сектары Газа баевікоў і іх інфраструктуры. Ізраільская авіяцыя наносіць кропкавыя ўдары, у адказ ляцяць ракеты. МЗС Беларусі рэкамендуе грамадзянам нашай краіны ўстрымацца ад паездак у Ізраіль.

Фота — AFP