МЗС Славакіі: Калі адновяцца консульскія кансультацыі, невядома

Тое, што запланаваныя на 20-21 верасня беларуска-славацкія консульскія кансультацыі адмянілі з ініцыятывы Славакіі, Еўрарадыё пацвердзілі ў знешнепалітычным ведамстве гэтай краіны. Але прычыны гэтага суразмоўца Еўрарадыё называць адмовіўся.

МЗС Славакіі: “Гэтыя кансультацыі былі адмененыя. На жаль, больш нічога не магу дадаць. Але калі былі адмененыя гэтыя кансультацыі сёння і ўчора, то не ведаю, калі могуць да іх вярнуцца. Але гэта магчыма, вядома ж”.

Тым не менш, славацкі дыпламат ўхіліўся ад адказу на пытанне, ці не паўплывае гэтая адмена на далейшыя ўзаемаадносіны паміж Беларуссю і Славакіяй.

Нагадаю, 20-21 верасня ў Мінску мусілі праходзіць беларуска-славацкія кансультацыі паміж консульскімі аддзеламі МЗС нашых краін. Беларускую дэлегацыю на іх павінен быў узначаліць начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Аляксандр Астроўскі, славацкую — начальнік консульскага ўпраўлення знешнепалітычнага ведамства Ігар Пацолак. Але 19 верасня дыппрадстаўніцтва Славакіі ў Мінску паведаміла МЗС Беларусі пра адмену кансультацый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі