Мядзведзеў пра касмічную пагрозу: слава Богу, у нас ніхто не загінуў

У інтэрв'ю газеце O Globo Дзмітрый Мядзведзеў адзначыў, што эфектыўнай абароны ад метэарытыў няма, гэтае пытанне трэба вырашаць супольна ўсім дзяржавам.

"Мы вельмі рады таму, што, дзякуй Богу, у нас ніхто не загінуў, хоць выбух гэтага баліда [які нядаўна ўзарваўся над Уралам] быў велізарнай магутнасці. Ён адбыўся на вышыні, але аскепкі даляцелі да нас, усё магло скончыцца значна горш. Таму гэта, калі хочаце, такі ўрок чалавецтву і лішні напамін пра тое, што з некаторымі пагрозамі чалавецтву мы можам саўладаць толькі сумесна", — цытуе словы Мядзведзева РІА "Новости".

Нагадаем, метэарыт выбухнуў на вышыні каля 30 тысяч метраў. Яго аскепкі ўпалі на Чалябінскую і суседнія вобласці Расіі, а таксама на поўнач Казахстана. Пацярпела больш за тысячу чалавек.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі