Муж і жонка праваліліся пад плітку, выкладзеную на “Дажынкі”

Муж і жонка ішлі па вуліцы ў цэнтры гораду і раптоўна ў літаральным сэнсе слова праваліліся пад зямлю — пад нагамі прасела няякасна пакладзеная тратуарная плітка. На шчасце, фізічных траўмаў яны не атрымалі і здарэнне скончыліся для мужчыны і жанчыны толькі шокавым станам, паведамляе onliner.by

Выкліканая на месца міліцыя ў прысутнасці пацярпелых памерала глыбіню правалу — 1,2 метра. Затым пачаліся аднаўленчыя працы, якія ішлі да глыбокай ночы. У раёне правалу знаходзяцца тры каналізацыйныя люкі. Цалкам магчыма, што напярэдадні здарыўся прарыў і вада падмыла грунт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі