Мускі, Яроменак, Крамянецкі, Васільеў асуджаныя на 15 сутак арышту

Маладафронтаўцаў Міхаіла Мускага, Дзмітрыя Крамянецкага, Уладзіміра Яроменку і Рамана Васільева асудзілі за акцыю каля МЗС Беларусі ў Мінску, якая прайшла 29 лютага. Тады невядомыя маладыя людзі кінулі да будынку міністэрства скруткі туалетнай паперы на знак пратэсту супраць патрабавання беларускіх уладаў да амбасадара Польшчы і кіраўніцы прадстаўніцтва ЕС з'ехаць з краіны для кансультацый. Маладафронтаўцаў затрымалі 7 сакавіка і да суда яны знаходзіліся ў ізалятары на Акрэсціна.

Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі