Міжнародную федэрацыю хакею заклікаюць перанесці з Беларусі чэмпіянат-2014

Яны просяць перанесці чэмпіянат свету 2014 годы з Беларусі ў іншую краіну. Таксама яны прапануюць выдаліць з Залы хакейнай славы швэдар з прозвішчам Лукашэнкі, перадае "Хартыя'97".

Пад лістом падпісаліся першы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавел, драматург Том Стопард, прадстаўнікі Беларускага Свабоднага тэатра Наталля Каляда і Мікалай Халезін, баскетбаліст NBA Шарунас Maрчулёніс, прэзідэнт Інстытута пераходных дэмакратыяў Брус Джэксан, прэзідэнт Фонду "Мы памятаем" Ірына Красоўская, сузаснавальніца грамадзянскай ініцыятывы "Вызваленне" Вольга Бандарэнка, заснавальніца грамадзянскай кампаніі Free Belarus Now Ірына Багданава.

Яны заклікаюць спыніць палітычныя спекуляцыі на тэме спорту, і ў прыватнасці хакею, які выкарыстоўваюць беларускія ўлады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі