Мінскія таксоўкі падаражэлі

Так, паводле звестак БелаПАН, у службе таксі 135 тарыф павялічыўся на 240 рублёў — з 1500 да 1740 рублёў за кіламетр у рысе горада. Праезд за межамі Мінску падаражэў ад 1800 да 2610 рублёў за кіламетр.


Прыкладна гэткія ж кошты ўсталяваныя ў службе таксовак 107. Кошт мінімальнай паездкі (3,985 км) складае цяпер 10 тысяч рублёў (раней 8800 рублёў).


Служба таксовак 158 змяніла кошты яшчэ 18 траўня: яны падняліся з 1300 да 1800 рублёў за кіламетр.


Служба таксі 152 мяняла свае тарыфы некалькі тыдняў таму — з 1400 да 1500 рублёў за кіламетр.


У службах таксі 156 і 184 тарыфы пакуль не змяняліся і складаюць 1400 і 1300 рублёў адпаведна.