Мінскэнерга: Дыфаплата за святло дае насельніцтву больш манеўраў для аплаты

Па словах намесніка генеральнага дырэктара РУП “Мінскэнерга” Юрыя Мішука, дыферэнцыяваная плата за святло больш лаяльная да спажыўцоў электраэнергіі:

Мішук: “Разглядаліся спосабы аплаты за святло, зыходзячы з колькасці прапісаных у кватэры або паступовае інтэнсіўнае павышэнне тарыфаў на электраэнергію. Але быў прыняты трэці варыянт, бо гэта дае больш варыянтаў для манеўраў аб аплаце”.

Юрый Мішук нагадаў, што па дыферэнцыяваным тарыфе не плацяць шматдзетныя сем’і, інваліды і іншыя ільготныя катэгорыі, а таксама тыя, хто аплачвае электраэнергію па тарыфе "дзень-ноч". У Мінску каля 100 кватэр аплачваюць за святло такім спосабам, прычым 50% іх перайшлі на новую аплату за апошнія тры месяцы перад увядзеннем дыфаплаты за святло.

Фота — hata.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі