Мінская гарадская калегія адвакатаў рыхтуе агульны сход

Нагадаем, Мінюст парпанаваў датэрмінова адклікаць з пасады старшыні Мінскай гарадской калегіі адваката Аляксандра Пыльчанку. 2 верасня Пыльчанка напісаў заяву пра спыненне сваіх паўнамоцтваў на гэтай пасадзе. Кадравае пытанне, на думку "Народнай Волі", стане галоўным на агульным сходзе.

Аляксандр Пыльчанка — адзін з самых вядомых сталічных адвакатаў. Калі Мінюст пачаў пазбаўляць ліцэнзій адвакатаў, якія вялі справы палітвязняў, Пыльчанка не змаўчаў. Ён выступіў з рэзкай заявай у абарону калег ды інстытута незалежнай адвакатуры.

Мяркуючы па ўсім, пакуль што адвакаты настроеныя абараняцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі