Мінскае "Дынама" аштрафавана на 500 тысяч расійскіх рублёў

Ён прайшоў 6 лістапада на "Мінск-Арэне". Пасля пераможнай шайбы мінчан за 44 секунды да заканчэння гульні хакеісты "Віцязя" сталі правакаваць дынамаўцаў на бойкі, але тыя дэманстратыўна ўхіляліся. Гэта не спыняла гульцоў расійскай каманды, якія працягвалі біць беларускіх хакеістаў.

У выніку абураная агрэсіўнасцю гасцей публіка закідала пляцоўку пластыкавымі бутэлькамі. Адна з бутэлек нават трапіла ў галаву трэнеру гасцей, Андрэю Назараву, пасля чаго ён накінуўся на заўзятараў з клюшкай.

Акрамя “Дынама” штрафы і дыскваліфікацыі атрымалі таксама хакеісты і трэнер “Віцязя”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі