Міністрам абароны Чэхіі стала 37-гадовая Караліна Пік (фота)

У сераду стала вядома, што новым міністрам абароны Чэхіі стала лідарка партыі ліберальных дэмакратаў Караліна Пік.

Адпаведную пастанову прыняў прэзідэнт краіны Вацлаў Клаўс. Папярэдні міністр абароны Аляксандр Вондра днямі пайшоў у адстаўку з-за "недастатковай грамадскай падтрымкі" і паражэння на выбарах у Сенат Чэхіі.

Не ўсе чэшскія палітыкі ўспрынялі гэты крок пазітыўна, яны не ўпэўненыя, што Пік здолее паспяхова выканаць ускладзеныя на яе задачы.

"Хачу падкрэсліць, што пасада міністра абароны з'яўляецца менеджэрска-палітычнай, і ў мяне няма сумневаў у тым, што Караліна Пік справіцца", — яшчэ да прызначэння сказаў прэм'ер Пётр Нечас.

Фота — czlife.ru