Мінчанін ледзь не загінуў на пажары ў сваёй кватэры

Спецыялісты мяркуюць, што ўзгаранне адбылося з-за кароткага замыкання электрападаўжальніка. Агонь хутка разышоўся па ўсёй кватэры. Работнікі МНС, якія прыбылі на месца, ўратавалі мужчыну. Яго даставілі ў лякарню з нязначнымі апёкамі рук, тэрмаінгаляцыйнай траўмай і апёкам верхніх дыхальных шляхоў.

З кватэр на вышэйшых паверхах эвакуявалі жыхароў. Пажар хутка патушылі. Пазней за дапамогай медыкаў звярнуліся гаспадыня кватэры і яе сямігадовая ўнучка. Абедзве надыхаліся дымам і іх таксама даставілі ў лякарню, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі