Мінабароны здзіўляе прычына забароны на выезд адваката Кавалеўскай

Дзеля абароны сваіх правоў яна накіравала кіраўнікам Рэспубліканскай і Мінскай калегій адвакатаў дакументы з просьбай адрэагаваць на парушэнне яе канстытуцыйных правоў. Таксама Кавалеўская просіць дапамагчы ў выкрэсліванні яе са "спісу невыязных".

У Міністэрстве абароны Еўрарадыё сказалі, што не ведаюць пра гэтую сітуацыю.
120607 Minabarony.mp3
Мінабароны: "Нешта тут незразумела абсалютна. Ва ўсялякім выпадку, мы такой інфармацыяй не валодаем. Таму трэба звяртацца да таго органа, якія гэта распаўсюдзіў".

Еўрарадыё: Але ў нас жанчыны ж не ваеннаабавязаныя?

"Вось таму я і кажу, што мы не валодаем такой інфармацыяй", — адказваюць у Мінабароны.

Фота — mir.pravo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі