Міліцыя не затрымала ўдзельнікаў святкавання Дня вайсковай славы

Як інфармуе Радыё "Свабода", самадзейныя мастацкія імпрэзы з рознай колькасцю ўдзельнікаў змянялі адна адну. У ноч з суботы на нядзелю на Аршаншчыне адбыўся яшчэ адзін канцэрт беларускіх бардаў.

Праз тое, што бардаўскі фэст "Аршанская бітва" некалькі апошніх гадоў зрывала міліцыя, ён больш не праходзіць у выглядзе вялікага канцэрту на славутым полі Аршанскай бітвы. Сёлета на гістарычным полі прайшлі ўскладанне кветак і супольная малітва ў памяць пра палеглых ваяроў.

Бардаўскія канцэрты ладзіліся ў вымушаных умовах канспірацыі каля вёскі Брылі. Сёлета канцэрт зладзілі два барды — Андрэй Мельнікаў і Мікола Рудкоўскі. Міліцыянты ўсё ж завіталі на патаемнае месца. Ва ўсіх прысутных праверылі дакументы і перапісалі асабістыя звесткі. Але нікога не затрымлівалі.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі