Мікалай Статкевіч стаіць у чарзе, каб трапіць у турэмны карцар

Адамовіч: "Сапраўды, гэты званок быў абсалютна нечаканы, бо я не ведала, дзе ён. Думала, што ён адбывае пакаранне. Але выявілася, што ён яшчэ чакае чаргі на "элітную камеру". Пакуль што ён знаходзіцца ў сваёй камеры ў СІЗА і, дзякаваць Богу, права на званок не страціў. Па голасе, па тоне, па ўсіх прыкметах, ён абсалютна ўпэўнены ў сабе, абсалютна спакойны".

Нагадаем, што Статкевічу прызначылі пакаранне пасля таго, як адзін з яго сукамернікаў ускрыў сабе вены. Сам палітвязень лічыць, што гэта была правакацыя, скіраваная супраць яго. Жонцы ён яшчэ раз паведаміў, што не будзе пісаць прашэнне аб памілаванні.

Па словах Марыны Адамовіч, учорашняе тэлефанаванне экс-кандыдата ў прэзідэнты было даўжэйшым за звычайнае. Агулам вязням даюць 15 хвілінаў на тэлефанаванні ў месяц.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі