Міхалевіч і Лагвінец напісалі дыктоўку "пад Пазняка" (фота)

Арганізатарам мерапрыемства выступіла “Беларуская Нацыянальная Памяць”, а прачытаў дыктоўку Зянон Пазняк.

Старшыня Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ у якасці тэксту дыктоўкі агучыў “Ліст з-пад шыбеніцы” Кастуся Каліноўскага. Гістарычны твор быў абраны невыпадкова: сёлета адзначаецца 150-годдзе паўстання пад кіраўніцтвам Каліноўскага.

Дыктоўка адбылася ў Collegium Civitas. Напісалі яе каля 40 чалавек. Сярод іх вядомыя беларускія дзеячы — Алесь Міхалевіч ды Алесь Лагвінец. Дарэчы, у польскай сталіцы дыктоўка прайшла ўжо шосты раз запар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі