“Мегаполис” распачне “Ещё”, а “Ещё” працягне "Можно!"

Вялікім канцэртам расійскага гурта “Мегаполис” канцэртнае агенцтва BOpromo і кампанія “Ивком” распачынаюць гадавую серыю мерапрыемстваў пад назвай “Ещё”. Назва праекту вырасла з назвы фестывалю альтэрнатыўнай музыкі “Можно!” і сімвалізуе працяг “прывозаў” у Мінск цікавых артыстаў. Па словах прадзюсара Аляксандра Багданава, выступ “Мегаполісу” у беларускай сталіцы пройдзе ў некалькі незвычайнай форме.

Аляксандр Багданаў: “Яны рыхтуюць адмысловую праграму да свайго 25-годдзя. Першай часткай праграмы стане прэзентацыя іх апошняга альбома “Супертанга”, які выйшаў у мінулым годзе і атрымаў вялікую колькасць станоўчых водгукаў. А другая частка канцэрта – гэта будуць усе хіты “Мегаполиса” за час іх існавання. Яны звычайна граюць адно аддзяленне – прэзентуюць альбом. Але паколькі гэта іх першы канцэрт у Мінску, яны хочуць зрабіць усё больш дасканала”.

Наступнымі гасцямі беларускіх пляцовак у межах серыі імпрэз “Ещё”, абяцае Аляксандр Багданаў, стануць Леанід Фёдараў з сольнай праграмай, гурты “Ногу свело!”, Red Snapper, “Серебряная Свадьба”, The Tiger Lillies і іншыя. Апроч таго, радуе Багданаў, у хуткім часе пачне функцыянаваць новая фестывальная пляцоўка ў загараднай кавярні “Камарова village”, разлічаная на некалькі тысяч гледачоў. З прыходам лета ў межах “Ещё” у “Камарова village адкрыецца начны кінафестываль пад адкрытым небам, падчас якога будуць дэманстравацца фільмы-прызёры Канскага фестывалю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі