Мартынаў прымае ўдзел у сустрэчы міністраў краін “Усходняга партнёрства”

У мерапрыемстве прыме ўдзел беларуская дэлегацыя на чале з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым, паведамляе БЕЛТА. Удзельнікі сустрэчы абмяркуюць прамежкавыя вынікі працы "Усходняга партнёрства" і перспектывы яго развіцця на наступны год. А таксама прынятую Еўрасаюзам у траўні 2012 года "дарожную карту" на 2012-2013 гады.

Кіраўнік беларускай дэлегацыі выступіць з пазіцыяй Беларусі па пытаннях адносін з ЕС і павышэння эфектыўнасці "Усходняга партнёрства", правядзе шэраг сустрэч з кіраўніцтвам структур ЕС і кіраўнікамі дэлегацый краін-удзельніц нарады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі