Манаеў: Сёння ў Лукашэнкі самы нізкі рэйтынг за ўсю гісторыю прэзідэнцтва

110930 Rugajn Manaeu.mp3

"Колькасць людзей, гатовых галасаваць за Аляксандра Лукашэнку, калі б заўтра адбыліся выбары, абвалілася да рэкордна нізкага ўзроўню за ўсе 17 год маніторынгу і складае 20,5 працэнтаў. Дагэтуль гістарычны мінімум быў увесну 2003 года ў сакавіку-красавіку, тады гэта было 26,2 працэнта", — гаворыць Еўрарадыё сацыёлаг Алег Манаеў.


Пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2010 годзе за Аляксандра Лукашэнку былі гатовыя галасаваць палова выбаршчыкаў, за 9 месяцаў гэтая лічба зменшылася ў 2,5 разы. На думку Манаева, гэты абвал прадказальны.


"Яны лагічныя, я нагадаю, у снежні было 50,3%, у сакавіку, праз 3 месяцы, — 43%, у чэрвені было 29,3%. Тэндэнцыя ёсць. Гэта было чакана, плюс-мінус, на колькі: нехта казаў, што зусім абваліцца, нехта — менш. Але тое, што ён мусіў так зніжацца, пра гэта аналітыкі НІСЭПД пісалі яшчэ ўвесну".


Адна з галоўных прычынаў такога нізкага рэйтынгу дзеючага кіраўніка краіны — эканамічны крызіс.


Таксама павялічыўся працэнт людзей, якія ставяць сябе ў апазіцыю сённяшняй уладзе. Гэтая лічба вырасла на 10 працэнтаў за 9 месяцаў.


"На пытанне, ці лічыце вы сябе ў апазіцыі да дзейнай улады, на сёння ўжо станоўча адказалі 28 працэнтаў. Але гэта ў шырокім сэнсе, што ім не падабаецца дзейны курс, яны супраць гэтага. Такіх 28 працэнтаў, у снежні было 18%".


Але гэтая лічба не адлюстроўвае рэальную гатоўнасць да пратэстаў. Людзі, якія гавораць, што ў апазіцыі, не выйдуць на вуліцу і не пойдуць на страйк па закліку нейкай палітычнай партыі, удакладняе Манаеў.


"Рэальны ўзровень беларусаў, гатовых да рэальных пратэстных дзеянняў для выказвання свайго меркавання, застаецца такім самым, як быў, адносна не высокім, як быў 9 месяцаў таму і 9 год таму. Адсюль вынікае, што наўпрост звязваць сапраўды катастрафічнае падзенне рэйтынгу за 9 месяцаў у 2,5 разы з тым, што гэта адгукнецца такім чынам, — гэта будзе не правільна!"


Толькі 24,5% апытаных у верасні грамадзян давяраюць Аляксандру Лукашэнку, не давяраюць — 62%. 87,6% лічаць, што беларуская эканоміка знаходзіцца ў крызісе.

Што кажуць людзі на вуліцах Мінска наконт даверу да кіраўніка краіны?

110930 STR rejting AGL.mp3

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі