Маладзечанскія школы правяраюць на лаяльнасць да Лукашэнкі
Праверку перад сёлетнімі "Дажынкамі" ладзіць Мінскі абласны аддзел адукацыі.
Як паведамляе сайт "Вясна", ад школьнікаў патрабуюць дакладнага ведання дзяржаўнай сімволікі і таго, чым можа ганарыцца наша краіна. Таксама высвятляюць адносіны да прэзідэнта. Настаўнікаў, чые вучні даюць недастаткова патрыятычныя адказы, чакаюць вымовы і пазбаўленне прэмій.
Праверкі заходзяць у класы ў любы час, не прадстаўляючыся. Правяральшчыкі адчыняюць шафы, зазіраюць у шуфляды настаўніцкага стала. У некаторых класах падчас урокаў у вучняў патрабавалі праспяваць дзяржаўны гімн.
Як распавяла адна настаўніца малодшых класаў, у яе вучняў запыталіся, як зваць кіраўніка краіны і які ён. Да гэтага пытання настаўніца дзяцей не рыхтавала. Але яны самі зразумелі, чаго ад іх чакаюць, і далі задавальняючыя адказы: "разумны, добры, смелы..."