Маладыя беларусы аўтаспынам выправіліся ў экспедыцыю ў Аўстралію

У працяглую экспедыцыю выправіліся вядомыя беларускія падарожнікі Жэня Манцэвіч і Верасень. Яны ўжо маюць досвед экспедыцыі "З табурэтам да акіяну". Цяпер жа мэта ў іх іншая і табурэт яны пакідаюць у мінскай кватэры.

Вось што распавяла Еўрарадыё Жэня Манцэвіч:
121012_zeniamancevicz.mp3
"Хацелася б, канешне, да Аўстраліі патрапіць... На шляху будзем збіраць калыханкі розных народаў свету. У мінулы раз падарожнічалі з табурэтам і аднеслі яго да акіяну. А цяпер думалі: несці ўжо нешта не цікава, трэба нешта збіраць. Легенды збіраць было б цяжка, бо па-першае патрэбная вялікая падрыхтоўка. Па-другое, мову трэба ведаць. А для калыханкі мову ведаць не трэба. Любая мама ведае хаця б адну калыханку. Мы ўжо развучылі беларускія народныя калыханкі. Будзем спяваць нашыя калыханкі, ну і збіраць іншыя".

Паводле словаў Жэні Манцэвіч, галоўная мэта падарожжа — пабачыць свет, падзяліцца беларускай культурай ды пазнаёміцца з культурай іншых краін. Цяпер маладыя беларускія вандроўнікі едуць ва Украіну, дзе да іх далучыцца група ўкраінскіх падарожнікаў. Далей экспедыцыя паедзе на ўсход, каб праз Азію дабрацца да далёкай Аўстраліі. У спісе краін, якія яны плануюць наведаць — Грузія, Азербайджан, Туркменістан, Казахстан, Кітай, Індыя, Камбоджа, Тайланд, Сінгапур ды іншыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі