Максім Гусцік выйграў этап Кубка свету па фрыстайле

У фінале з 12 фрыстайлістаў Гусцік меў толькі 10-ты вынік. На другой стадыі адбору ён стаў 5-м сярод 12-ці спартсменаў. А на трэцім этапе паказаў найлепшы вынік сярод 8 фрысталістаў і ўвайшоў у суперфінальную чацвёрку, перадае БЕЛТА. На заключнай стадыі спаборніцтваў Максім Гусцік зноў паказаў найлепшы вынік.

Для 24-гадовага беларуса гэты выступ стаў найлепшым у кар’еры на этапах Кубка свету. Раней яго найвышэйшым дасягненнем было 2-е месца на этапе Кубка свету ў аўстрайскім Крайшбергу 17 лютага 2012 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі