Магілёўцы скокнулі з моста ў Дняпро за скрыню гарэлкі

Здарэнне адбылося днём у мінулую нядзелю. Цела патанулага мужчыны дагэтуль не знойдзена, паведамляе тэлеканал “Магілёў-2”.

Перад тым як скокнуць з моста, мужчыны пабіліся аб заклад на скрыню гарэлкі, што здолеюць зрабіць гэта. Яны былі добра нападпітку ды ў дадатак пасварыліся з жонкамі.

У сувязі з інцыдэнтам кіраўнік Магілёва Станіслаў Барадаўка загадаў узмацніць патруляванне гарадскіх мастоў і вадаёмаў.

На фота: той самы магілёўскі мост.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі