Магілёвец Паўлоўскі вінаваціць Лукашэнку ў парушэнні тэхнікі бяспекі

З гэтай нагоды Аляксей Паўлоўскі выслаў лісты ў Адміністрацыю прэзідэнта, Дзяржаўны Дэпартамент інспекцыі працы і Генеральную пракуратуру. Ён просіць, каб гэтыя арганізацыі прыцягнулі да адказнасці ў адпаведнасці з законам брыгадзіра і прараба. Па словах Паўлоўскага, гэтыя людзі дапусцілі да кладкі сценаў асоб, якія не маюць адпаведнай кваліфікацыі і парушаюць тэхніку бяспекі.

Магілёвец кажа, што весці кладку сценаў забаронена таксама жанчынам і асобам, якія не дасягнулі 18 гадоў. У сюжэце праграмы “Контуры” поруч з Лукашэнкам працуюць ягоны малодшы сын Мікалай і біятланістка Дар’я Домрачава.

Нагадаем, што з мулярам 5-га разраду Аляксеем Паўлоўскім не працягнулі працоўны кантракт. Праз суд за парушэнне тэхнікі бяспекі ён спагнаў са свайго былога наймальніка “Прамжылбуда” амаль 12 млн рублёў.

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі