Мінгарвыканкам запрасіў у арганізацый інфармацыю пра валютныя сродкі

Адпаведны ліст быў дасланы 7 красавіка адміністрацыямі раёнаў горада са спасылкай на выкананне даручэння старшыні Мінскага гарвыканкама.

БелаПАН мае копію ліста, разасланага адміністрацыяй Савецкага раёна з паметкай "тэрмінова". Згодна з ім, прадпрыемствы павінны былі падаць інфармацыю аб наяўнасці валютных сродкаў на рахунках да 17.00 7 красавіка.

Як пракаментавалі гэты дакумент ва ўпраўленні эканомікі адміністрацыі Савецкага раёна Мінска, "ліст разасланы буйным экспарцёрам ў мэтах выканання даручэння старшыні Мінгарвыканкама Мікалая Ладуцькі". Пры гэтым спецыяліст адзначыў, што не ведае мэты гэтага даручэння. "Але гэта не значыць, што яны (арганізацыі) абавязаны падаць такую інфармацыю. Некаторыя шлюць адказ, а некаторыя адмаўляюцца", — сказаў супрацоўнік адміністрацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі