"Ляпісы" расцяць вусы для Новага года

Гурт “Ляпіс Трубяцкой” ладзіць “Новы год па-беларуску”, які можна адзначыць у навагоднюю ноч у маскоўскім клубе P!PL. У вялікім канцэрце, прысвечаным “усім беларусам і спачуваючым”, возьмуць удзел Лявон Вольскі і гурт “Крамбамбуля”, гурт Pomidor/off, DJ Papa Bo і ўласна “Ляпісы” з праграмай “Грай”. Дрэс-кодам на канцэрт стануць вусы. Па словах прадзюсера гурта Яўгена Калмыкова, усе музыкі ўжо пачалі адрошчваць вусы. Гэтым жа займаецца і Лявон Вольскі. Калмыкоў спадзяецца, што аднойчы “Ляпісы” зладзяць падобны канцэрт у Мінску. Між іншым, маскоўскі клуб P!PL умяшчае 2000 чалавек, так што ў аматараў беларускай музыкі ёсць альтэрнатыўны варыянт сустрэчы Новага 2012 года ў добрай кампаніі.

Паводле Тузіна Гітоў

Фота: www.dzianisau-a.livejournal.com/

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі