Лябедзька: Лідары апазіцыі перакананыя, што пасля выбараў Расія будзе іншай

У жывым эфіры Еўрарадыё Лябедзька распавёў пра атмасферу, якая пануе на месцы, дзе збіраюцца тысячы людзей-прыхільнікаў расійскай апазіцыі. "Настрой у іх рашучы, але не агрэсіўны", — падкрэсліў палітык.
120305 Ljjabedzka.mp3
Паводле слоў Анатоля Лябедзькі, сёння ён сустракаўся з шэрагам лідараў расійскай апазіцыі. "Яны перакананыя, што пасля гэтых выбараў Расія будзе іншай", — кажа ён. Апазіцыянеры спадзяюцца, што ў Расіі пачнуцца палітычныя рэформы, а гэта і шанец для Беларусі, адзначыў лідар АГП.

Паводле Лябедзькі, "лозунг за свабодныя і справядлівыя выбары гучыць аднолькава актуальна і ў Расіі, і ў Беларусі".

Нагадаем, арганізатары мітынга на Пушкінскай плошчы заявілі 10 тысяч удзельнікаў, але колькасць людзей, якія прыйдуць на акцыю можа быць значна большай. Намётавага мястэчка на плошчы не будзе, інфармуе Газета.ru.

Нагадаем, Уладзімір Пуцін пасля апрацоўкі 99,99% бюлетэняў набраў 63,6% галасоў выбарцаў, Генадзь Зюганаў — 17,18%, Міхаіл Прохараў — 7,98%, Уладзімір Жырыноўскі — 6,22%, Сяргей Міронаў — 3,86%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі