Лукашэнку пакаралі за нападзенне на хакеіста без шайбы

Традыцыйны турнір адкрыўся ў Палацы спорту матчам Беларусі супраць Швейцарыі. Гаспадары пляцоўкі прадказальна разграмілі сапернікаў — 11:4.

Лік ужо на 2-й хвіліне адкрыў Аляксандр Лукашэнка. На 22-й хвіліне ён яшчэ раз пацэліў у брамку сапернікаў. Але, як паведамляе інтэрнэт-газета "Салідарнасць", падчас паядынку кіраўнік Беларусі быў таксама выдалены з пляцоўкі на 2 хвіліны — за атаку саперніка, які не валодае шайбай.

Нагадаем, што год таму на турніры адбыўся скандал. У беларускай камандзе налічылі адразу 9 дзейсных хакеістаў. Між тым, у турніры маюць удзельнічаць толькі аматары.

Дарэчы, ў паядынку 4 студзеня адну з шайбаў закінуў, напрыклад, форвард "Гомеля" Арцём Сянькевіч.

Фота — belta.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі