Лукашэнка патрабуе паскорыць будаўніцтва беларускіх аб'ектаў у Сочы

Кіраўнік Беларусі азнаёміўся з будаўніцтвам у санаторыі "Беларусь" у Сочы і ў комплексе адпачынку ў пасёлку Чырвоная Паляна.

Лукашэнка: "Трэба зрабіць усё, каб санаторый у Сочы прывесці ў парадак. Што тычыцца Чырвонай Паляны, то часу ў нас на разварушванне практычна няма. У прынцыпе, задача была пастаўлена даўно, і вы павінны былі думаць, што тут зрабіць такім чынам, каб гэты аб'ект прыносіў грошы. Але самыя вялікія грошы — гэта Алімпійскія гульні, якія будуць праходзіць тут роўна праз год. Ужо сёння беларускія аб'екты прыносяць нядрэнны прыбытак, гасцініца размешчана ў ідэальным месцы і карыстаецца вялікім попытам. Але палова той зямлі, якую расіяне адвялі нам тут для будаўніцтва, яшчэ вольная. Таму трэба падумаць, што мы тут будзем рабіць. Тэрыторыя тут — а гэта лепшае ў Чырвонай Паляне — павінна быць узорна-паказальнай, як усе аб'екты ў Беларусі. У ідэальным стане, нават калі нам давядзецца прывесці ў парадак пад'язныя дарогі, якія сюды ідуць проста ад цэнтральнай трасы".

Кіраўнік спраў прэзідэнта Віктар Шэйман, у сваю чаргу, далажыў Лукашэнку пра тое, што плануецца зрабіць на гэтых аб'ектах, каб яны максімальна прыносілі прыбытак дзяржаве.

Фота — n1.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі