Лукашэнка: на падтрымку апазіцыі выдзяляюцца мільёны долараў

Беларусь цягам многіх гадоў служыць прыкладам палітычнай і сацыяльнай стабільнасці, і  ў гэтым немалая заслуга як органаў улады, так і ўсіх сілавых структур, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

“Адзінства народа і мір — гэта самае дарагое, што мы маем. Толькі ва ўмовах згоды і ўзаемаразумення магчымы дабрабыт грамадства”, — прыводзіць словы Лукашэнкі БелаПАН са спасылкай на прэс-службу прэзідэнта.

Ён адзначыў, што далёка не ўсе палітыкі сучасных звышдзяржаў засвоілі горкія ўрокі гісторыі. “Нарошчваецца ваенны патэнцыял Паўночнаатлантычнага альянсу на тэрыторыі сумежных з Беларуссю краін. Мільёны долараў выдзяляюцца на падтрымку апазіцыйных сіл, якія ставяць сваёй мэтай дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне і змяніць канстытуцыйны лад”, — сказаў кіраўнік дзяржавы.

На яго думку, у краіне надзейна захоўваецца ваенная бяспека, пастаўленая “магутная заслона любым праявам экстрэмізму і антыканстытуцыйных дзеянняў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі