Лукашэнка: Мінскае "Дынама" можа выйсці з КХЛ (відэа)

Першая не трапіла на Алімпіяду ў Сочы, а дынамаўцы не патрапілі ў плэй-оф КХЛ. "Мне ўдвая сорамна не толькі гаварыць, а нават слухаць пра тое, як гуляе нашае мінскае "Дынама", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка лічыць магчымым прапанаваць "еўрапейцам стварыць еўрапейскую лігу". "Еўрапейцам трэба мець сваю лігу. Мы злёталі б у Берлін, сыгралі б і вярнуліся б у гэты ж дзень", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка заявіў, што "ёсць і трэці варыянт". Паводле яго слоў, Беларусь можа адмовіцца ад удзелу ў КХЛ і "не траціць два дзесяткі мільёнаў долараў, а ўкласці грошы ва ўласны хакей".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі