Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад ураду недапускаць неабгрунтаванага росту цэнаў.
"У мінулым годзе, калі мы выходзілі з гэтага незразумелага фінансавага стану, я проста заплюшчваў вочы на некаторыя працэсы, калі нават адміністрацыйна мы павышалі кошты, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Я вам павінен сказаць, што з гэтага года гэта сканчаецца. Хай бізнэсоўцы потым мяне не папракаюць, што дзяржава ўмешваецца ў нешта. Мы будзем гэта рабіць кропкава, акуратна. Калі такая інфляцыя, рост коштаў, аб якім развіцці або мадэрнізацыі можа ісці гаворка?!".
Кіраўнік дзяржавы прапанаваў ураду думаць, як сёлета зрабіць так, каб "інфляцыя і цэны раслі прымальна і для грамадства, і для вытворчасці".
Лукашэнка: больш не буду закрываць вочы на павышэнне цэнаў

Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў у аўторак на нарадзе, прысвечанай дзейнасці Савета па развіццю прадпрымальніцтва.
-
11:28 28.05.2023
-
19:41 26.05.2023
-
11:41 26.05.2023