Litvintroll выдаў альбом "Czornaja Panna" (слухаць)

Дзень у дзень праз 4 года пасля першага альбома "Rock'n'Troll", фолк-метал-фармацыя Litvintroll выдае другую пласцінку — "Czornaja Panna". 8 трэкаў гэтай праграмы добра вытрыманыя — праца над некаторымі з іх пачалася адразу пасля запісу "Rock'n'Troll". Нягледзячы на магчымасць абкатаць новыя песні на канцэртах, "альбомны" гук далёка адышоў ад "жывога" выканання, распавядае Еўрарадыё лідар Litvintroll Андрэй Апановіч:

 
"Папрацаваў вельмі добра гукарэжысёр Аляксей Болатаў, які рабіў апошні альбом Gods Tower. Мы цяпер шукаем гук, каб на канцэрце мы гучалі так, як на альбоме".


Цікава, што загалоўная песня альбома "Czornaja Panna" была зробленая апошняй, непасрэдна перад запісам, які адбыўся ў сакавіку-траўні 2012 года. Выдаць альбом увосень перашкодзіла смерць басіста Litvintroll Алега Клімчанкі на канцэрце ў Гомелі. 


Альбом выдадзены расійскім лейблам Sound Age production і даступны для замовы па спасылцы (для Расіі). Частка накладу прыбудзе ў Беларусь ужо 17 красавіка. Альбом можна замовіць праз суполку Litvintroll вК ці па электроннай пошце: [email protected].

 
Тры песні з новага альбома даступныя да праслухоўвання на сайце Litvintroll Праз месяц, 18 траўня, гурт прэзентуе новую праграму ў клубе Re:public.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі