Літва і Латвія — за санкцыі, якія не пашкодзяць шараговым беларусам

Па словах прэзідэнткі Далі Грыбаўскайтэ, пазіцыі Літвы і Латвіі ў гэтым пытанні супадаюць, перадае партал DELFI. Літоўская кіраўніца кажа, што санкцыі супраць беларускага рэжыму неабходныя, але ад іх не павінны пацярпець звычайныя беларусы.

Прэзідэнт Латвіі Андрыс Берзіньш, у сваю чаргу, адзначыў, што латвійскія кампаніі шмат інвеставалі ў Беларусь. Калі яны моцна пацерпяць, гэта будуць не толькі эканамічныя страты, але страты для людзей па абодва бакі мяжы, заявіў Берзіньш.

Нагадаем, што сёння кіраўнікі МЗС краін-чальцоў ЕС павінны прыняць рашэнне наконт новых санкцый супраць беларускай улады. Паводле неафіцыйных звестак, "чорны спіс" маюць папоўніць 12 чалавек і 29 арганізацыяў.

Фота — Lrp.lt

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі