Яна прымеркаваная да гадавіны з часу прысуду экс-кандыдату ў прэзідэнты, старшыні аргкамітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалаю Статкевічу.
У сваёй заяве, як перадае БелаПАН, нямецкі палітык адзначае: "Пакуль невінаватыя сядзяць у турме, Еўрапейскі саюз і Нямеччына будуць захоўваць санкцыі і пакідаюць за сабой права іх узмацніць жорсткасць".
Лідар СДПГ адзначае, што Статкевіч — адзіны экс-кандыдат, які застаецца ў зняволенні. Па яго словах, мужнасць Статкевіча ды мноства іншых беларускіх грамадзян заслугоўвае павагі і салідарнасці.
Фота — dapd