Лэдзі Гага вытатуіравала на руцэ назву новага альбома

Лэдзі Гага анансавала назву свайго будучага альбома. Прычым, анансавала, як і належыць спявачцы, незвычайна – праз фота ў сваім блогу. На правай руцэ Гагі вялікімі літарамі вытатуіравана слова ARTPOP. “Новы альбом, новае тату” – такім чынам напісала поп-дзіва пад фоздымкам. Нагадаем, раней Гага паабяцала, што яе новы, трэці студыйны альбом убачыць свет вясной 2013 года. А першы сінгл з яго будзе прэзентаваны ўжо восенню, інфармуе сайт Apelzin.ru.

Фота: www.liveinternet.ru, Apelzin.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі